З вашай дапамогай мы зноў пачынаем пошук неверагодных гісторый і цікавых месцаў Беларусі. У мінулым годзе мы сабралі больш за 72-х гісторый і 26 каманд праехалі больш за 33 000 кіламетраў за суткі, каб убачыць усё на ўласныя вочы. У гэтым годзе гісторый будзе больш! Калі ў цябе ёсць цікавая гісторыя - дасылай і мы вырабім яе на нашу карту! Сваю гісторыю ты можаш даслаць да 19-га ліпеня 2017 года.

Што ж будзе далей?

22 ліпеня роўна ў 12.00 мы аб'явім старт мерапрыемствы «24 гадзіны гісторый Беларусі» 2017. Як і ў мінулым годзе, мы дадзiм роўна 24 гадзіны дзеля таго, каб каманды праехалі на сваім аўтамабілі, як мага больш месцаў на нашай карце. За кожную гісторыю мы будзем налічваць балы, за парушэнне ПДР мы будзем здымаць балы. У гэтым годзе некаторыя кропкі будуць утрымліваць дадатковыя заданні, за якія мы будзем даваць бонусныя ачкі. Пераможа той, хто набярэ максімальную колькасць балаў! Рэгістрацыя каманд будзе зачынена 21 ліпеня ў 12.00.

Правілы ўдзелу і рэгламент мерапрыемства

Рэгістрацыя каманд

Арганізатар мерапрыемства

Аўтамабільныя партнёры мерапрыемства

СМІ ўдзельнікі і партнёры мерапрыемства

Самый высокий ветряк в Беларуси