Сядзіба Чапскіх у Прылуках. У часы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі сядзібы знаходзілася стаўка гаўляйтэра Беларусі Кубэ.

Прылуцкая сядзіба з яе вытанчаным гатычным сілуэтам заслужана лічылася адной з найбольш прывабных у свой час. Рэзідэнцыяй роду Чапскіх яна стала ў 1872 годзе і да 1917 году знаходзілася ў іх ва ўласнасці.
Дамінаваў у іхным маёнтку цудоўны неагатычны палац з мноствам вежаў і вежак, абарончымі зубцамі і фасадамі ў стыле рамантызму.
Брама выканана ў выглядзе кантаваных пілонаў з шарамі наверсе, да палаца і сёння вядзе алея шырынёй у восем метраў. Яе даўжыня 365 крокаў – па ліку дзён у годзе.
Па адной з легенд рэзідэнцыя была перабудавана з старога манастыра. І вельмі хутка папаўзлі чуткі аб тым, что ў сядзібе пасялілася прывіды.
Месца таксама цікава і тым, што ў 1926 годе стала пляцоўкай для здымак першага беларускага фільма “Лясная быль”, які быў прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага, а рэжысёрам кінастужкі быў знакаміты Ю.Тарыч.
Пад час Вялікай Айчыннай вайны вайны на тэрыторыі сядзібы знаходзілася стаўка гаўляйтэра Беларусі Вільгельма Кубэ.
Зараз у палацы размешчаны Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін.